У Магілёве будуць судзіць былых намеснікаў старшыні Гомельскага аблвыканкама

У Магілёве будуць судзіць былых намеснікаў старшыні Гомельскага аблвыканкама

У кастрычніку ў Магілёўскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы (у ёй 90 тамоў), па якой праходзяць былыя чыноўнікі — першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама і намеснік старшыні аблвыканкама. Як інфармуе БелаПАН, агулам па ёй праходзяць абвінавачванымі шасцёра чалавек: два згаданыя намеснікі старшыні аблвыканкама, сын аднаго з іх — дырэктар прыватнага прадпрыемства, і сямейная пара з Расіі — індывідуальны прадпрымальнік і яе муж, дырэктар прадпрыемства.

Яшчэ адзін абвінавачваны — былы дырэктар холдынгу "Гомельская мяса-малочная кампанія". Летам 2015-га ён быў асуджаны ў Гомелі за карупцыйнае злачынства, не звязанае з гэтай крымінальнай справай.

Нагадаем, два намеснікі старшыні Гомельскага аблвыканкама былі затрыманыя ў траўні мінулага года па падазрэнні ва ўчыненні карупцыйных злачынстваў. Першы намеснік старшыні аблвыканкама абвінавачваецца ў перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў. Намеснік старшыні абвінавачваецца па аналагічным артыкуле, а таксама ў "дапамаганні ў злачынстве, махлярстве",  у падбухторванні да ўчынення злачынства, перавышэнні ўлады, злоўжыванні ўладай.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі