У Ліване загінула беларуска і двое яе дзяцей

У Ліване загінула беларуска і двое яе дзяцей

У Ліване загінула беларуска Анастасія Кантончык-Халіл і двое яе дзяцей. Трагедыя адбылася ўначы, калі ў доме пачаўся пажар. У той момант усе спалі. 4-гадовы Давід памёр на месцы, яго 35-гадовая маці і 8-гадовы брат Фарах, які нейкі час быў у коме, — у бальніцы. Прычынай смерці жанчыны назвалі ўскладненні, звязаныя з удыханнем дыму.

Як адзначае сайт politring.com, мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за кароткага замыкання ў электрычным абагравальніку. Агонь хутка перакінуўся на мэблю.

Сайт www.innlebanon.com піша, што бацька Давіда і Фараха ў час, калі адбылася трагедыя, быў на працы.

У Ліване загінула беларуска і двое яе дзяцей
Facebook

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі