У Літве затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на амаль 2 млн еўра

У Літве затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на амаль 2 млн еўра

У Літве затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на амаль 2 млн еўра. Як паведамляе delfi.lt, схованкі былі абсталяваны ў грузе драўніны, які вёз у Польшчу транзітам грузавік. Аўтамабілем Scania кіраваў грамадзянін Беларусі.

Спачатку літоўскія мытнікі прастуквалі драўніну, і глухі гук ім падаўся падазроным. Яны пачалі пільную праверку і знайшлі кантрабанду — цыгарэты Minsk Capital MS. Іх было так шмат, што падлік яшчэ не скончаны. Кіроўцу затрымлівалі на двое сутак і ўжо адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі