Вы тут

У Літве лічаць, што вучэнні ў Беларусі прызначаны для ўнутранай прапаганды

Падчас вучэнняў / Мінабароны

Вайсковыя вучэнні ў Беларусі, якія праходзяць каля мяжы з Літвой, прызначаны для ўнутранай прапаганды. Такое меркаванне выказаў літоўскі міністр абароны Раймундас Карабліс. Паводле яго слоў, яны не ўяўляюць пагрозы для Літвы і на іх трэба рэагаваць спакойна. "Мабыць, яны толькі і чакаюць нашага адказу", цытуе словы міністра svaboda.org.

Апошнім часам Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў пра нібыта пагрозу для Беларусі з Захаду, з боку NATO (там гэта абвяргаюць). Пры гэтым ніякіх канкрэтных фактаў агучана не было. Тым не менш, войскі на заходніх межах краіны былі прыведзены ў баявую гатоўнасць. Да выбараў Лукашэнка гаварыў у асноўным пра пагрозу з Усходу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.