У Ліцэі БДУ склалі тры спісы "нелаяльных" супрацоўнікаў

Ліцэй БДУ / blog.100ct.by
Ліцэй БДУ / blog.100ct.by

Адміністрацыя Ліцэя БДУ з дапамогай супрацоўніка КДБ склала тры спісы "нелаяльных" супрацоўнікаў, паведамляе "Белсат" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Асобнымі катэгорыямі ўключаныя:

— непасрэдныя ўдзельнікі пратэстаў;
— асобы, якія "данацілі" грошы на розныя ініцыятывы;
— тыя, хто ў 2020 годзе ставіў подпісы за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у прэзідэнты.

Іх плануецца звальняць па заканчэнні кантрактаў, каб не зрываць працу ліцэя.

Паводле звестак "Белсата", супрацоўнік КДБ, адказны за гэтую навучальную ўстанову, пагражае звольніць 30 чалавек. Змены ў ліцэі чакаюць з 30 траўня, але ніхто не ведае, якія.

"Хіба што зладзяць палітычныя чысткі — прыбяруць самых непажаданых, бо якраз улетку ў большасці заканчваюцца кантракты. Нездарма ж цэлага гэбіста на стаўку пасадзілі, які ўсіх выклікае на допыты і нешта капае", — кажа суразмоўца тэлеканала.
 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі