У Курапатах адбываецца акцыя пратэсту супраць будаўніцтва офіснага цэнтра

У Курапатах адбываецца акцыя пратэсту супраць будаўніцтва офіснага цэнтра

Каля ўрочышча Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў, зранку 20 лютага пачалася акцыя пратэсту. Як паведамляе Радыё "Свабода", актывісты пратэстуюць супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офіснага цэнтру за некалькі дзясяткаў метраў ад Курапатаў.

Акцыяй абароны Курапатаў кіруе лідар "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч. Актывісты мяркуюць несці пастаянную вахту каля месца будаўніцтва офіснага цэнтру. За ўзор ўзятая доўгатэрміновая акцыя 2001–2002 гадоў супраць будаўніцтва Мінскай кальцавой дарогі.

Сакратар управы сойму КХП БНФ і сябра "Хрысціянскай злучнасці Курапаты" Алесь Чахольскі паведаміў, што замоўцам будаўніцтва выступае ТАА "Кіпрэканструкцыя", выканаўцам — ТАА "Белрэканструкцыя".

Кіраўнік Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч у сваім акаўнце на Фэйсбуку адзначыў, што новае будаўніцтва парушыла ахоўную зону Курапатаў. Ён мяркуе ўжо 20 лютага адаслаць адпаведны ліст з заявай у Генпракуратуру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі