У Крыме ратавальнікі знялі з Кошкі 36-гадовага беларуса

У Крыме ратавальнікі знялі з Кошкі 36-гадовага беларуса

У Крыме ратавальнікі знялі з Кошкі 36-гадовага беларуса. Турыст апынуўся ў цяжкадаступным месцы стромкага скальнага рэльефу гары. Як інфармуе сайт crimea.ria.ru, самастойна мужчына не змог спусціцца і па тэлефоне папрасіў дапамогі. На гару адправілі супрацоўнікаў МНС з Ялты. Яны падтрымлівалі з беларусам тэлефонную сувязь і арганізавалі яго эвакуацыю з дапамогай альпінісцкага рыштунку. На развітанне ратавальнікі нагадалі турысту “пра правілы бяспечных паводзін у горна-лясной мясцовасці”.

Адзначаецца, што патрэбы ў меддапамозе грамадзянін Беларусі не меў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі