У Кобрыне здарыўся пажар у кватэры 94-гадовага пенсіянера

У Кобрыне здарыўся пажар у кватэры 94-гадовага пенсіянера

У Кобрыне ахвярай пажару ў кватэры жылога дома стала 70-гадовая пенсіянерка. Здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю: паведамленне пра ўзгаранне паступіла на лінію 101 у 3.02. Гарэла трохпакаёўка на першым паверсе дома па вуліцы Дзяржынскага.

Выратавальнікі прыбылі на месца праз пяць хвілінаў і знайшлі ў адным з пакояў гаспадара кватэры — мужчыну 1923 года нараджэння. Ён атрымаў апёкі твару 1-2 ступені, атруціўся прадуктамі гарэння. Пацярпелага даставілі ў лякарню.

У іншым пакоі знайшлі былую жонку пенсіянера, якая ўжо была мёртвай  — яны ў разводзе, але пражывалі сумесна.

Падчас ліквідацыі ўзгарання эвакуявалі 6 чалавек з кватэраў, якія знаходзяцца на вышэйшых паверхах. У выніку здарэння ў кватэры пашкоджаная маёмасць і ўнутранае аздабленне. Верагодная версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, перадае Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.

Усяго за мінулыя суткі ў вобласці зарэгістравалі 6 пажараў, на якіх загінула 3 чалавекі. Іншыя смяротныя выпадкі былі ў Пінску і ў Баранавіцкім раёне.

У Кобрыне здарыўся пажар у кватэры 94-гадовага пенсіянера

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі