У Кішынёве беларусы скандавалі "Жыве Беларусь!"

У Кішынёве беларусы скандавалі "Жыве Беларусь!"

У другім туры футбольнай Лігі нацый беларуская зборная згуляла ў Кішынёве ўнічыю 0:0 з Малдовай. Наша каманда выступала ў наступным складзе: Чэрнік, Шытаў, Паліцевіч, Мартыновіч, Валадзько, Драгун, Маеўскі, Брэсан (Кендыш, 77), Няхайчык (Балановіч, 72), Стасевіч, Лапцеў (Сарока, 59).

Заўзятары зборнай Беларусі былі з бел-чырвона-белымі сцягамі і ў майках з "Пагоняй". Яны скандавалі "Жыве Беларусь!", што можна было пачуць у трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5".

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер беларускай зборнай Ігар Крывушэнка прызнаў, што ў атацы яго каманда гуляла не зусім удала, "ніжэй свайго патэнцыялу". "Гэта не самы кепскі вынік — нічыя на выездзе", — сказаў Крывушэнка. І гэта сапраўды так, паколькі на апошніх хвілінах беларусы ледзь не прапусцілі гол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі