Вы тут

У Кіеве праходзіць акцыя "Год без Паўла" (онлайн)

Фота: ru.hromadske.ua

У Кіеве праходзіць акцыя "Год без Паўла", прысвечаная гібелі Паўла Шарамета. Па вуліцах украінскай сталіцы прайшло шэсце. Яго ўдзельнікі, незадаволеныя ходам расследавання забойства, пікетавалі Адміністрацыю прэзідэнта Украіны і Міністэрства ўнутраных справаў.

Як гэта было? Глядзіце ў анлайне "Грамадскага":

Роўна год таму, раніцай 20 ліпеня 2016-га, у Кіеве загінуў вядомы беларускі журналіст Павел Шарамет. Машына, у якой ён ехаў, выбухнула ў самым цэнтры горада, на скрыжаванні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка.

Роўна год доўжыцца расследаванне гібелі Паўла Шарамета. Імёны забойцаў і заказчыкаў забойства дагэтуль не названыя.