Вы тут

У Казахстане прагаласавалі за новую Канстытуцыю

На выбарчым участку / kazpravda.kz

У Казахстане адбыўся рэферэндум па папраўках у Канстытуцыю. "За" змены, паводле папярэдніх дадзеных ЦВК, выказаліся 77,18% грамадзян, паведамляе казахстанскі рэсурс "Улада".

Унесці папраўкі ў Канстытуцыю і рэфармаваць уладу прапанаваў прэзідэнт краіны Касым-Жомарт Такаеў. Ён прапанаваў пазбавіць ўладу ад "звышканцэнтрацыі паўнамоцтваў", перайсці "ад суперпрэзідэнцкай формы праўлення да прэзідэнцкай рэспублікі з моцным парламентам".

Новая Канстытуцыя ўводзіць абмежаванні для прэзідэнта Казахстана — цяпер адзін чалавек не зможа займаць гэтую пасаду больш, чым два разы запар. На час прэзідэнцтва ён таксама будзе абавязаны пакінуць партыю. А яго сваякі не змогуць займаць кіроўныя пасады ў дзяржаўных структурах.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.