У карты пітной вады ў Мінску з'явіўся свой дамен — water-map.by

Карта працуе на базе Google maps / Еврорадио
Карта працуе на базе Google maps / Еврорадио

Ініцыятыўная група Валерыя Цапкалы падключылася да добраахвотніцкай ініцыятывы па дастаўцы пітной вады тым, хто мае ў ёй патрэбу. У сервіса з'явілася сваё даменнае імя — water-map.by. Дадаць на карту дадзеныя пра людзей, якія маюць патрэбу ў вадзе, і пра месцы, дзе яе можна атрымаць, цяпер можна не толькі праз гугл-формы, але і праз телеграм-бота.

З раніцы 24 чэрвеня вада ў некалькіх раёнах Мінска непрыдатная для піцця. Праблема закранае больш за 700 тысяч чалавек. Сэрвіс разлічаны ў першую чаргу на людзей, якія не могуць дапамагчы сабе самі (самотныя пенсіянеры, інваліды, тыя, хто знаходзяцца ў самаізаляцыі праз COVID-19) і на тых, для каго гэта цяжка (шматдзетныя, маці-адзіночкі і г.д.).

"Людзі сталага веку наўрад ці змогуць скарыстацца нашым сэрвісам самі. Таму было б нядрэнна, калі б тыя, хто жывуць у раёнах з забруджанай вадой, прайшліся па пад'ездах, даведаліся, ці ёсць там незабяспечаныя вадой пенсіянеры, і запоўнілі форму за іх", — кажуць ў ініцыятыве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі