У Івацэвічах адпрацоўвалі дапамогу байцам, пацярпелым у выніку ракетнага ўдару
![Байца тэрабароны знайшлі "пад заваламі" разбуранага будынка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/i02.jpg.webp?itok=OZHN9B4v)
Байца тэрабароны знайшлі "пад заваламі" разбуранага будынка / ivatsevichy.by
У Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці прайшлі абласныя трэніроўкі па мабілізацыйнай падрыхтоўцы з удзелам чыноўнікаў, міліцыі, тэрытарыяльнай абароны і медыкаў. Адпрацоўвалася абарона будынка Івацэвіцкага райвыканкама ў мірны час, у "пагрозлівы перыяд" і падчас вайны. Днямі каля яго з'явіліся бетонныя блокі, мяхі з пяском, металічныя "вожыкі" і калючы дрот. У сераду ж там выставілі міліцыянераў з аўтаматамі. Падкрэсліваецца неабходнасць абароны аб'ектаў уласнымі сіламі — войскі будуць на фронце.
Падчас вучэнняў асаблівую ўвагу надавалі пытанням арганізацыі захоўвання медыцынскай тэхнікі і маёмасці на складах Брэсцкай абласной базы захоўвання. Медыкі адпрацоўвалі аказанне дапамогі параненым байцам тэрытарыяльных войскаў і ратавальнікам, якія паводле легенды вучэнняў пацярпелі падчас вайны — іх знаходзілі "пад заваламі". А гэта значыць, што не выключаюцца ракетныя ўдары па аб'ектах у Беларусі.
![У Івацэвічах адпрацоўвалі дапамогу байцам, пацярпелым у выніку ракетнага ўдару](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/I06.jpg.webp?itok=2wWYRtTV)
![У Івацэвічах адпрацоўвалі дапамогу байцам, пацярпелым у выніку ракетнага ўдару](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/I08.jpg.webp?itok=o75AScki)
![У Івацэвічах адпрацоўвалі дапамогу байцам, пацярпелым у выніку ракетнага ўдару](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/I01.jpg.webp?itok=ljSXHbuF)
![У Івацэвічах адпрацоўвалі дапамогу байцам, пацярпелым у выніку ракетнага ўдару](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/I07.jpg.webp?itok=Odktkufy)
![У Івацэвічах адпрацоўвалі дапамогу байцам, пацярпелым у выніку ракетнага ўдару](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/I05.jpg.webp?itok=K1GlZunK)
![У Івацэвічах адпрацоўвалі дапамогу байцам, пацярпелым у выніку ракетнага ўдару](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/I03.jpg.webp?itok=C9VqPU1s)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.