Будынак Івацэвіцкага райвыканкама падрыхтавалі да абароны
![Блокпасты ў горадзе "не павінны выклікаць занепакоенасці ў гараджан"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/iv2.jpg.webp?itok=LEA2aGvY)
Блокпасты ў горадзе "не павінны выклікаць занепакоенасці ў гараджан" / vk.com/iv_vestnik
Будынак Івацэвіцкага райвыканкама падрыхтавалі да абароны. Каля яго з'явіліся бетонныя блокі, мяхі з пяском, металічныя "вожыкі" і калючы дрот. Як піша раённая газета, 18 кастрычніка ў Івацэвіцкім раёне пройдуць "планавыя мабілізацыйныя вучэнні". Іх галоўная задача — праверыць, як мясцовыя кіраўнікі, органы ваеннага кіравання гатовыя да выканання "мабілізацыйных заданняў".
Падрыхтоўка ўжо скончаная, а генеральная рэпетыцыя адбудзецца ў аўторак. Вучэнні закрануць Івацэвічы, Косава і Сасновы Бор.
Улады супакойваюць праз газету мясцовых жыхароў: блокпасты ў горадзе "не павінны выклікаць занепакоенасці ў гараджан".
![Будынак Івацэвіцкага райвыканкама падрыхтавалі да абароны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IV3.jpg.webp?itok=nMPrJwOE)
![Будынак Івацэвіцкага райвыканкама падрыхтавалі да абароны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IV1.jpg.webp?itok=hkgr5HQz)
![Будынак Івацэвіцкага райвыканкама падрыхтавалі да абароны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IV5.jpg.webp?itok=BnCKwGoP)
![Будынак Івацэвіцкага райвыканкама падрыхтавалі да абароны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IV4.jpg.webp?itok=0AIfDZdM)
![Будынак Івацэвіцкага райвыканкама падрыхтавалі да абароны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Iv6.jpg.webp?itok=GQ6v-6uY)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.