У IT-сферы беларускія жанчыны атрымліваюць 62,5% ад мужчынскіх заробкаў

У IT-сферы беларускія жанчыны атрымліваюць 62,5% ад мужчынскіх заробкаў

Максімальная розніца паміж жаночымі і мужчынскімі заробкамі ў Беларусі назіраецца ў IT-сферы, паведамляе Белстат. Жанчыны ў гэтай галіне атрымліваюць толькі 62,5% ад мужчынскіх заробкаў. У абсалютных лічбах жанчыны атрымалі менш за мужчын на 1285 рублёў! І гэта пры тым, што доля жанчын у IT-сферы складае 36,7%. 

Самая мінімальная розніца ў заробках паміж жунчынамі і мужчынамі, як ні дзіўна, у продажы і рамонце аўтамабіляў: тут жанчыны атрымліваюць толькі на 0,9% менш за мужчын. 

Цікава, што сфера адукацыі складаецца з жанчын на 81,2%. І пры гэтым жаночыя заробкі на 16% ніжэй за мужчынскія.

У IT-сферы беларускія жанчыны атрымліваюць 62,5% ад мужчынскіх заробкаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі