Вы тут

У інтэрнэт трапіў чарговы аўдыёзапіс, на гэты раз пра каранавірус ва ўладзе

Наталля Эйсмант, Аляксандр Лукашэнка, Ігар Сергяенка на нарадзе 17 лістапада 2020 года / БЕЛТА

У інтэрнэт трапіў чарговы аўдыёзапіс, на гэты раз пра каранавірус у органах улады. На ім галасы мужчыны і жанчыны, падобныя да галасоў памочніка і прэс-сакратара Аляксандра ЛукашэнкіМікалая Латышонка і Наталлі Эйсмант. Паведамляецца, што тэлефонная размова адбылася 22 лістапада. Жанчына кажа, што не зможа прыехаць на працу, паколькі ёй падаецца, што ў яе каранавірус (і гэта пасля прышчэпак ад яго). Яна прыгадвае, што на нарадзе па знешняй палітыцы [17 лістапада] сядзела побач з "Ігарам Пятровічам" (кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Ігарам Сергяенкам?) і магла заразіцца ад яго. Гэты "Ігар Пятровіч" адчуваў сябе кепска, але надзець ахоўную маску на нарадзе не рашыўся. Пасля жанчына кажа, што ён трапіў у бальніцу і знаходзіўся на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Наколькі праўдзівы гэты аўдыёзапіс, невядома. Гэта не першы "зліў", на якім чуем голас "Наталлі Мікалаеўны". Раней аўдыёзапісы былі прысвечаны яе паездкам па Мінску з мэтай зразання бел-чырвона-белых стужак. Галоўнае пытанне — хто запісвае размовы і іх прадастаўляе для публікацыі.

Дарэчы, на згаданай нарадзе Лукашэнка гаварыў пра пандэмію каранавіруса (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.