У Іллі ў атрад "народнага апалчэння" запісалі паляўнічых
![Яны "ліквідавалі" дыверсантаў, сцвярджаюць прапагандысты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/illa.jpg.webp?itok=cRDZ2Hjt)
Яны "ліквідавалі" дыверсантаў, сцвярджаюць прапагандысты / peramoga.by
У аграгарадку Ілля ў Вілейскім раёне стварылі атрад "народнага апалчэння" (адбылося гэта ў рамках вучэнняў з тэрабаронай). На здымках відаць, што амаль усе яны — мужчыны сталага ўзросту. Як піша раённая газета, ім давялося на вучэннях "процідзейнічаць" і "ліквідаваць" умоўную "дыверсійна-разведвальную групу", патруляваць вуліцы і ахоўваюць важныя аб'екты.
БЕЛТА дадае, што ў атрадзе 20 чалавек. Гэта пераважна паляўнічыя. Камандзірам прызначылі старшыню Ільянскага сельвыканкама Аляксандра Мікуцкага. "Я... з'яўляюся камандзірам народнага апалчэння ва ўмовах ваеннага часу", — удакладніў ён.
Атрады "народнага апалчэння" ствараюць у РБ з 2022 года. У іх прымаюць толькі лаяльных рэжыму Аляксандра Лукашэнкі людзей (нярэдка былых міліцыянераў, вайскоўцаў, чыноўнікаў, паляўнічых), якім давядзецца дапамагаць міліцыі ў змаганні з "дыверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі" ў ахове розных аб'ектаў. Аднак, улічваючы нязначную колькасць лаяльных рэжыму грамадзян, гэтыя атрады не будуць шматлікія.
Міністр абароны Віктар Хрэнін абяцаў, што зброю атрымаюць толькі "свае" людзі.
![У Іллі ў атрад "народнага апалчэння" запісалі паляўнічых](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mikuts_1.JPG.webp?itok=akjKAExf)
![У Іллі ў атрад "народнага апалчэння" запісалі паляўнічых](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/NRF_9003_1.JPG.webp?itok=95DlYTmy)
![У Іллі ў атрад "народнага апалчэння" запісалі паляўнічых](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG_1012.jpg.webp?itok=vOVxrgJs)
![У Іллі ў атрад "народнага апалчэння" запісалі паляўнічых](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG_1023.jpg.webp?itok=58_NKFkL)
![У Іллі ў атрад "народнага апалчэння" запісалі паляўнічых](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG_1016.jpg.webp?itok=020xPCtx)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.