Апаненты ўлады не трапяць у народнае апалчэнне і не атрымаюць зброю — Хрэнін

У "народным апалчэнні" толькі "свае", правераныя міліцыяй і дзяржбяспекай / t.me/modmilby/
У "народным апалчэнні" толькі "свае", правераныя міліцыяй і дзяржбяспекай / t.me/modmilby/

31 траўня Палата прадстаўнікоў у першым чытанні ўхваліла законапраект "Аб народным апалчэнні". Перад дэпутатамі выступаў міністр абароны Віктар Хрэнін, які заявіў, што зброю атрымаюць толькі "свае" людзі.

"Калі было прынята рашэнне аб падрыхтоўцы законапраекта аб народным апалчэнні, апаненты ўлады тут жа ўзбудзіліся, — цытуе словы міністра sb.by. — Маўляў, давайце запішамся, нам дадуць зброю і мы яе выкарыстаем супраць вас. Менавіта таму ў законапраекце і ўведзеныя пэўныя абмежаванні. І разам з тым, пашыраны паўнамоцтвы ўчастковых якія ведаюць усіх, што называецца, у твар і пайменна, а таксама дадзена больш паўнамоцтваў Камітэту дзяржбяспекі... Спецслужбы краіны павінны ведаць, якіх людзей нельга дапускаць у шэрагі народнага апалчэння".

Выдача зброі будзе здзяйсняцца пад кіраўніцтвам міліцыянераў па загадзя падрыхтаваных і правераных спісах, супакойваў Хрэнін дэпутатаў, якія чулі пра падрыхтоўку паўстання ў Беларусі.

Атрады апалчэння ствараюць у Беларусі з 2022 года. Мяркуецца, што ў іх будуць толькі добраахвотнікі (нярэдка былыя міліцыянеры і вайскоўцы), якім давядзецца дапамагаць міліцыі і войску ў змаганні з "дыверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Аднак, улічваючы нязначную колькасць лаяльных рэжыму грамадзян, гэтыя атрады не будуць шматлікія.

Апаненты ўлады не трапяць у народнае апалчэнне і не атрымаюць зброю — Хрэнін
Апаненты ўлады не трапяць у народнае апалчэнне і не атрымаюць зброю — Хрэнін

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі