У атрад народнага апалчэння на Барысаўшчыне запісалі 30 чалавек
![Народнае апалчэнне — справа добраахвотная, але насамрэч туды адбіраюць "надзейных" людзей / edinstvo.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2023-04-12_16-21-25-2.jpg.webp?itok=wIvOUf9b)
Народнае апалчэнне — справа добраахвотная, але насамрэч туды адбіраюць "надзейных" людзей / edinstvo.by
У атрад народнага апалчэння на Барысаўшчыне запісалі 30 чалавек, паведамляе edinstvo.by. Яго сфармавалі ў Глівінскім сельскім савеце ў рамках праверкі ўзроўню гатоўнасці тэрытарыяльнай абароны Мінскай вобласці. Інспектары са сталіцы аглядалі ўжо немаладых мужчын, якім выдалі аўтаматы. "Няўзброеным поглядам відаць, што яны гатовыя абараніць сваю краіну", — відаць, абсалютна сур'ёзна кажа дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч.
У атрад запісаўся і старшыня сельскага выканкама Дзмітрый Ліпніцкі. Падкрэсліваецца, што народнае апалчэнне — справа добраахвотная, але насамрэч туды адбіраюць "надзейных" людзей.
Раней міністр абароны Віктар Хрэнін гаварыў, што ў "народнае апалчэнне" могуць увайсці 100-150 тысяч чалавек. Але малаверагодна, што столькі людзей атрымаюць доступ да зброі.
![У атрад народнага апалчэння на Барысаўшчыне запісалі 30 чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-04-12_16-21-25.jpg.webp?itok=bOzAgo-8)
![У атрад народнага апалчэння на Барысаўшчыне запісалі 30 чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/66_20.jpg.webp?itok=Z4snhVoH)
![У атрад народнага апалчэння на Барысаўшчыне запісалі 30 чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/65_5.jpg.webp?itok=VLrOdTz7)
![У атрад народнага апалчэння на Барысаўшчыне запісалі 30 чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/64.jpg.webp?itok=Qma132jZ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.