Вы тут

У Хмяльніцкім з'явіцца вуліца імя загінулага беларуса Аляксея Скоблі

Аляксей Скобля ("Тур")

Ва ўкраінскім горадзе Хмельніцкім з’явіцца вуліца, названая ў гонар загінулага беларуса Аляксея Скоблі, які служыў ва ўкраінскіх Сілах спецаперацый. Так збіраюцца перайменаваць вуліцу расійскага пісьменніка Аляксандра Пушкіна.

Аляксей Скобля — беларускі баец з пазыўным “Тур”, які 13 сакавіка 2022-га гераічна загінуў у баю ў Бучанскім раёне Кіеўскай вобласці. Рашэннем Уладзіміра Зяленскага “Туру” было пасмяротна нададзена званне Героя Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.