Вы тут

Беларус Аляксей Скобля узнагароджаны зоркай Героя Украіны — пасмяротна

Аляксей Скобля / фота з сацсетак

Беларус Аляксей Скобля узнагароджаны зоркай Героя Украіны. Адпаведны ўказ Уладзіміра Зяленскага апублікаваны на сайце ўкраінскага прэзідэнта.

Скобля, і яшчэ двое байцоў — сяржант Уладзімір Балюк і капітан Віктар Ацарклевіч, былі ўдастоены гэтай узнагароды "за асабістую мужнасць і гераізм, выяўленыя ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, вернасць ваеннай прысязе". Усе трое ўзнагароджаны пасмяротна.

Старэйшы сяржант Аляксей Скобля (пазыўны "Тур") загінуў 13 сакавіка, абараняючы Кіеў — прыкрываў адыход сваіх байцоў.

Скобля — з Мінску. Яшчэ ў 2014-м быў сярод беларускіх добраахвотнікаў на Данбасе, браў удзел у баях. У апошнія гады служыў у элітным ўкраінскім спецпадраздзяленні. Аляксею Скоблю было 32 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.