Вы тут

Пад Кіевам загінуў беларус, які служыў у элітным украінскім спецпадраздзяленні

Аляксей Скобля ("Тур") / lb.ua

13 сакавіка пад Кіевам у баі з расійскімі вайскоўцамі загінуў беларус Аляксей Скобля (пазыўны "Тур"), які служыў у элітным украінскім спецпадраздзяленні. "Яго атрад патрапіў у засаду, — пішуць байцы беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага. — Ён загінуў, прыкрываючы адыход сваіх братоў". Адзначаецца, што "Тур" "стаяў ля вытокаў беларускага дабраахвотніцкага руха ва Украіне".

У адным з інтэрв'ю Скобля распавёў пра свой свядомы выбар ваяваць за Украіну — з 2014-га ён быў сярод беларускіх добраахвотнікаў на Данбасе, прымаў удзел у баях. Ён — ураджэнец Мінска, загінуў на 32-м годзе жыцця.

Украінская праваабаронца Вольга Гальчанка піша, што беларус "зрабіў крутую кар'еру ў крутым падраздзяленні, стаў лепшым з лепшых". "Беларусь, дзякуй за героя", — так заканчвае свой тэкст яна.

Раней пад Кіевам загінуў беларускі добраахвотнік Ілля Хрэнаў (пазыўны "Ліцьвін").

"Тур" / facebook.com/olga.halchenko

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.