У хакейным мінскім "Дынама" з'явіліся абаронцы з Чэхіі і Швецыі
![У хакейным мінскім "Дынама" з'явіліся абаронцы з Чэхіі і Швецыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/k1ffmy3yfek.jpg.webp?itok=Jy_9K6yW)
У хакейным мінскім "Дынама" з'явіліся абаронцы з Чэхіі і Швецыі. Падпісаныя кантракты з Якубам Крэйчыкам і Антонам Ліндхольмам.
Крэйчыку 30 гадоў, мінулы сезон правёў у фінскім "Ёкерыце", у 45 матчах набраў 17 (5+12) ачкоў. У складзе зборнай Чэхіі выйграваў бронзавыя медалі чэмпіянату свету.
Ліндхольму 26 гадоў. Мінулы сезон правёў у АХЛ, дзе за "Рокфорд" у 16 матчах набраў 3 (1+2) ачкі. Мае вопыт гульні ў НХЛ (66 матчаў), выступаў за зборную Швецыі.
![У хакейным мінскім "Дынама" з'явіліся абаронцы з Чэхіі і Швецыі](/sites/default/files/paragraphs/image/r8s8g6hwqpm.jpg)
Антон Ліндхольм / hcdinamo.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.