У Грозаве і Семежаве знеслі крыжы, усталяваныя ў гонар слуцкіх паўстанцаў
![Шыльда на крыжы ў Грозаве / Новы час](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Gr_0.jpg.webp?itok=wOW11iRO)
Шыльда на крыжы ў Грозаве / Новы час
У Грозаве і Семежаве ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці знеслі крыжы, усталяваныя ў гонар слуцкіх паўстанцаў 1920 года, піша novychas.online. Яны там стаялі з 1990-х гадоў. У Грозаве крыж знеслі каля месяца таму.
Слуцкія паўстанцы ў лістападзе-снежні 1920 года змагаліся за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку супраць Чырвонай Арміі. Для цяперашніх уладаў РБ — яны "ворагі, нацыяналісты". Летась улады арганізавалі знішчэнне ў Заходняй Беларусі помнікаў і магілаў удзельнікаў польскай Арміі Краёвай.
![У Грозаве і Семежаве знеслі крыжы, усталяваныя ў гонар слуцкіх паўстанцаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/scjah_na_kryzy_001_logo_1.jpg.webp?itok=jAq3LDj9)
![У Грозаве і Семежаве знеслі крыжы, усталяваныя ў гонар слуцкіх паўстанцаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/img_20230113_152232.jpg.webp?itok=BpglS2K2)
![У Грозаве і Семежаве знеслі крыжы, усталяваныя ў гонар слуцкіх паўстанцаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/img_20230113_173816_logo.jpg.webp?itok=3MhNOVkt)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.