У Гродне сяржанта і яфрэйтара асудзілі за дзедаўшчыну

У Гродне сяржанта і яфрэйтара асудзілі за дзедаўшчыну

Суд Гродзенскага раёна 3 траўня абвясціў вырак яфрэйтару Максіму Малышку і сяржанту Уладзіславу Яльцу, піша nn.by. Хлопцаў вінавацілі ў збіцці саслужыўцаў.

Як паведамляла следства, у адзін з дзён жніўня 2017 года на палявым выхадзе салдаты тапілі печ. Калі яна згасла, стараслужачыя Ялец і Малышка нібыта паднялі пяцярых салдат і пабілі іх.

Справа стала вядомая толькі ўвосень, калі ў войску пачаліся праверкі пасля смерці радавога Аляксандра Коржыча ў Пячах.

У гутарцы з журналістамі Малышка паведаміў, што ён і Ялец на судзе катэгарычна адмовіліся прызнаць віну.

Згодна з прысудам, 20-гадовы Уладзіслаў Ялец правядзе 4 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, 24-гадовы Максім Малышка праведзе ў такой самай калоніі 3 гады і 6 месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі