У Гродне п'янага кіроўцу затрымалі ў шосты раз (відэа)

Высветлілася, што мужчына быў пазбаўлены правоў на кіраванне аўтамабілем на 48 месяцаў да канца жніўня 2016 года. Паўтара месяцы таму ён зноў трапляўся за рулём у нецвярозым стане, атрымаў штраф — 3,5 млн рублёў. Пасля чарговага затрымання мужчыну прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Ён, дарэчы, адмовіўся ад медычнага асведчання.

Аўтамабіль паставілі на штрафстаянку, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі