У Горацкім раёне невядомы драпежнік знішчае хатніх жывёлаў

Драпежнік тэрарызуе вёску Рэкта ўжо пяць дзён. Ён ламае і грызе клеткі ды дзверы, забівае хатнюю жывёлу.


На месца ўжо выязджалі спецыялісты, яны не выключаюць, што дзейнічае здзічэлы паляўнічы сабака, натрэніраваны на зайца. Мясцовыя жыхары гавораць пра таямнічага чупакабру, інфармуе Першы тэлеканал.


Нагадаем, мінулай восенню невядомы драпежнік тэрарызаваў мястэчка Старобін на Міншчыне. Пазней падобныя выпадкі здараліся на Брэстчыне, Гродзеншчыне і Гомельшчыне.

Відэарэпартаж з вёскі Рэкта можна пабачыць тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі