У Брэсце драпежнік-"чупакабра" прагрыз металічную сетку і знішчыў хатнюю жывёлу (фота)

Як піша газета "Вячэрні Брэст", здарэнне адбылося 1 траўня ў мікрараёне Задворцы. Са словаў гаспадыні, начны госць забіў 21 труса і 3 коткі. Пры гэтым трусоў неапазнаны драпежнік дастаў з клетак на "трэцім паверсе", які знаходзіцца на вышыні 2-х метраў.
 

На адной клетцы добра бачны адбітак не толькі зубоў, але цэлай сківіцы! Сляды даволі глыбокія. Пагрызеная металічная сетка на клетках наўрад ці падлягае аднаўленню.


Драпежнік "выняў" вантробы з двух дзесяткаў трусоў, аднак вакол не было ні шэрсці, ні крыві. Тое ж самае адбылося і з трыма няшчаснымі коткамі. Усе ахвяры былі роўненька складзеныя ў дзве кучкі.


Гаспадары знайшлі ўсяго два-тры сляды. Яны большыя, чым у сабакі, ды адрозніваюцца па форме.

Фота — vb.by

Нагадаем, летась "чупакабра" наводзіла жах у Старобіне на Міншчыне:

"Чупакабра" ў Старобіне вырывае дошкі і прагрызае дзверы (фота)

У Старобіне ловяць "чупакабру", увялі начныя дзяжурствы

Таямніца старобінскай “чупакабры” раскрыта?


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі