"Народнаму рэферэндуму" прапанавалі заняцца абаронай жывёлаў

Там яны і пачулі гэтую нечаканую прапанову. Актывістка аховы жывёл прамаўляла з коткай на руках.



Жывёлу яна пазычыла ў партыйным офісе. Аляксандра Белая з’яўляецца каардынатаркай ініцыятыўнай групы, якая займаецца пошукам, размеркаваннем і маніторынгам пакінутых хатніх жывёл праз сацыяльныя сеткі.



Белая: "Праблема бяздомных жывёл актуальная. Апошнім, пятым пытаннем няхай бы ішло. Усё ж галоўныя пытанні павінны тычыцца чалавека. Але абыходзіць гэтую  тэму таксама нельга. Я лічу, што многія, калі пабачаць гэтае пытанне, зразумеюць, што могуць даверыцца гэтай уладзе, таму што нарэшце яна пачала падымаць пытанні, якія іх хвалююць".



Адзін з прысутных брэсцкіх актывістаў адпрэчыў прапанову. “Мы да звяроў добра ставімся, нават арандуем у гэтай коткі з 2008 года офіс, але “зверскае” пытанне на рэферэндум выносіць не будзем, бо задробнае”, — заявіў сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).



Дарэчы, ідэю "Народнага рэферэндума" ў Брэсце абмяркоўвалі каля 40 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі