У Гомельскай вобласці "бардак, хранічныя прыпіскі і крадзеж"
![Аляксандр Лукашэнка зноў абураецца бардаком у краіне / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1601554232_0.jpg.webp?itok=hMHNf-0x)
Аляксандр Лукашэнка зноў абураецца бардаком у краіне / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
У пятніцу ў Гомель прыехаў Аляксандр Лукашэнка. Ён праводзіць нараду, прысвечаную развіццю аграпрамысловага комплекса Гомельскай вобласці. Лукашэнку абурае сітуацыя з дысцыплінай і выкананнем "агратэхналогій".
"На месцах бардак! Хранічныя прыпіскі і крадзеж!", — цытуе яго словы sb.by.
Высвятляецца, што практычна ва ўсіх гаспадарках выяўляюцца парушэнні ў гадоўлі жывёлы, фальсіфікуецца статыстыка. Кожная трэцяя арганізацыя "дапускае парушэнні тэхналогіі закладкі кармоў".
"Гэта катастрафічныя памылкі не толькі для вашай вобласці, але і для краіны агулам..., — працягваў Аляксандр Лукашэнка. — Ну і я наогул не разумею, навошта вы хлусіце? Каму трэба гэта хлусня? Гэта ж лёгка праверыць".
![У Гомельскай вобласці "бардак, хранічныя прыпіскі і крадзеж"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/i09n6end1h5qtrzo2ig65pm4g6oro5k0.jpg.webp?itok=AhZgfxqc)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.