У Гомелі зноў затрыманы Ілля Міронаў, у пятніцу будзе суд

Ілля Міронаў пасля вызвалення ў кастрычніку 2022-га / Фота з Facebook Валянціны Міронавай
Ілля Міронаў пасля вызвалення ў кастрычніку 2022-га / Фота з Facebook Валянціны Міронавай

У Гомелі зноў затрыманы актывіст і былы палітвязень Ілля Міронаў. Яго маці Валянціна даведалася, што сын ў ІЧУ, толькі позна ўвечары. У пятніцу будзе суд, напісала яна ў Facebook.

У чацвер Міронаў быў на "прафілактычнай гутарцы" ў РАУС, якая і скончылася затрыманнем. У чым яго абвінавачваюць на гэты раз, пакуль невядома.

Ілля Міронаў — валанцёр з Гомеля. Яго затрымалі ў верасні 2021 года і асудзілі на 1,5 гады папраўчай калоніі за "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь". Палітвязень выйшаў на волю восенню 2022-га. Пасля гэтага актывіста некалькі разоў арыштоўвалі па адміністрацыйных справах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі