На прапагандыста Азаронка зноў напісалі заяву

Рыгор Азаронак / БЕЛТА
Рыгор Азаронак / БЕЛТА

На прапагандыста Рыгора Азаронка зноў напісалі заяву, на гэты раз у МУС Беларусі. Былы палітвязень Ілля Міронаў заявіў, што ён "здзейсніў у чарговы раз крымінальнае злачынства". Гаворка ідзе пра допіс у тг-канале Азаронка, у якім ён напісаў, што "адчувае вострую непрыязнасць, якая пераходзіць у нянавісць, пагарду і агіду да сацыяльнай групы", у якую залічыў апанентаў цяперашняй улады.

"Я не магу маўчаць, таму і пішу заявы, звяртаю ўвагу прадстаўнікоў улады на факты распальвання варажнечы і спадзяюся, што яны панясуць адказнасць, калі не цяпер, то ў будучыні, — кажа Міронаў. — Кожны павінен адказваць за свае справы і словы, тым больш яны, прапагандысты, бо яны прадстаўляюць у СМІ дзяржаву, у якой я жыву".

У студзені Ілля Міронаў падаваў заяву на прапагандыста Азаронка ў Следчы камітэт з просьбай пачаць крымінальную справу.

Міронаў — валанцёр з Гомеля. Яго затрымалі ў верасні 2021 года і асудзілі на 1,5 гады папраўчай калоніі за "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь". Палітвязень выйшаў на волю восенню 2022-га. Пасля гэтага актывіста ўжо некалькі разоў арыштоўвалі па адміністрацыйных справах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі