У Гомелі жанчына на выбарчым участку ўдарыла назіральніка ў твар
У Гомелі на ўчастку № 9 Цэнтральнага раёна, які размешчаны ў дарожна-будаўнічым каледжы, адбыўся інцыдэнт. Як паведаміў назіральнік ад БНФ "Адраджэнне" Аляксандр Дзенісенка, яго ўдарыла ў твар невядомая жанчына. Па словах назіральніка, яна прыйшла нібыта прагаласаваць, кінула на стол участковай камісіі пашпарт. Члены ўчастковай камісіі спраўдзілі, што жанчына не прымацаваная да іх участка і павінна галасаваць у іншым месцы, пра што ёй і паведамілі. Жанчына падышла да стала назіральнікаў, спыталася, што яны тут робяць, і раптам стукнула ў твар Аляксандра Дзянісенку.
Была выклікана міліцыя, жанчыну забралі для разбіральніцтва, інфармуе сайт spring96.org.
Здымак з архіву.