У Гомелі петарда трапіла школьніку за каўнер курткі і выбухнула
![У Гомелі петарда трапіла школьніку за каўнер курткі і выбухнула](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/d7470a2cca409b0c13df81ba48188b63.jpg.webp?itok=APZpXk20)
У Гомелі петарда трапіла школьніку за каўнер курткі і выбухнула. 11-гадовы хлопчык атрымаў тэрмічны апёк шыі, яму аказвалі меддапамогу ў бальніцы. Як піша sb.by, адзін школьнік атрымаў падарунак ад старэйшага брата — пакунак петардаў. Іх разам з сябрамі ён выпрабоўваў у лесе. Чацвёртым у кампаніі быў хлопчык, які перад сыходам запаліў петарду, якую яны раней палічылі сапсаванай, і кінуў у бок яе ўладальніка. Пасля выбуху пацярпелы патэлефанаваў бацькам, якія яго і завезлі ў бальніцу.
Міліцыя праводзіць праверку, вызначаецца ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў (прызначана экспертыза).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.