У Гомелі на 10 сутак асуджаны актывіст і былы палітвязень Ілля Міронаў

Ілля Міронаў з маці / Фота з Facebook Валянціны Міронавай
Ілля Міронаў з маці / Фота з Facebook Валянціны Міронавай

У Гомелі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны актывіст і былы палітвязень Ілля Міронаў. Пра гэта напісала ў Facebook яго маці Валянціна. Напярэдадні Міронаў быў на "прафілактычнай гутарцы" ў РАУС, якая і скончылася затрыманнем. Ноч ён правёў за кратамі. Паводле інфармацыі Валянціны Міронавай, яе сына судзілі падчас абеду. У чым яго прызналі вінаватым на гэты раз, пакуль невядома.

Ілля Міронаў — валанцёр з Гомеля. Яго затрымалі ў верасні 2021 года і асудзілі на 1,5 гады папраўчай калоніі за "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь". Палітвязень выйшаў на волю восенню 2022-га. Пасля гэтага актывіста некалькі разоў арыштоўвалі па адміністрацыйных справах. Ён пісаў скаргі ў розныя ўстановы на прапагандыстаў, у тым ліку і на Рыгора Азаронка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі