Вы тут

У Гомелі кіроўца тралейбуса вырашыў аб'ехаць корак па сустрэчнай паласе

Тралейбус аб'язджае корак па сустрэчнай паласе​ / gomel.mvd.gov.by

Кіроўца тралейбуса ў Гомелі не паспяваў своечасова прыбыць на наступны прыпынак, таму вырашыў аб'ехаць корак. Для гэтага ён перасёк падвойную раздзяляльную лінію і выехаў на сустрэчную паласу руху.

Па сустрэчцы ён праехаў досыць вялікі кавалак дарогі. І хоць патоку ў зваротным кірунку ў той момант не было, як мінімум адзін аўтамабіль з двароў яму насустрач выехаў.

"Дадзенае парушэнне было зафіксавана і перададзена бліжэйшаму экіпажу ДАІ", распавялі ў абласной ДАІ. Інспектары пагутарылі з парушальнікам, ён патлумачыў матывы ўчынку і прызнаў віну.

За грубае парушэнні ПДР яго прыцягнулі "да адміністрацыйнай адказнасці". Як менавіта пакаралі парушальніка, у ДАІ не ўдакладнілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.