Вы тут

У Гарадзішчы пад Мінскам адкрыўся музей з экспанатамі X-XI стагоддзяў

Макет Мінскага замка / starymensk.by

У Гарадзішчы пад Мінскам адкрыўся музей з экспанатамі X-XI стагоддзяў. Тут, на рацэ Менцы ў часы бойкі на Нямізе стаяў горад, якому праз шмат гадоў было наканавана стаць сталіцай незалежнай Беларусі. А цяпер тут стаіць музей "Стары Менск"

У музеі захоўваецца 500 старадаўніх рэчаў, знойдзеных на раскопках старажытнага Менска археолагамі з Акадэміі: ад посуду да шахматы, якой без малога 1000 гадоў. Таксама тут ёсць макет Мінскага замка, копія крыжа Еўфрасінні Полацкай. Сядзіба стаіць у 150 метрах ад замкавых валоў Х стагоддзя, на якіх пачынаўся Мінск.

Сядзіба адкрытая сямейнага і карпаратыўнага адпачынку. У "Старым Менску" можна не толькі замовіць экскурсію, але і застацца на ноч. А таксама — правесці канферэнцыю, навучыцца фехтаваць. І яшчэ шмат усяго.

Макет Мінскага замка / starymensk.by
Экспанаты / starymensk.by

Адрас музея: Мінскі раён, вёска Гарадзішча, вуліца Піянерская, 5а. Каардынаты сядзібы 53.827329, 27.333708.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.