У Францыі стартуе футбольны “Еўра-2016”

У Францыі стартуе футбольны “Еўра-2016”

Сёння, 10 чэрвеня ў Францыі стартуе 15-ы чэмпіянат Еўропы па футболе “Еўра-2016”. Турнір адкрыецца матчам Францыя — Румынія, які пройдзе на стадыёне “Стад-дэ-Франс”. Каманды гуляюць у групе А. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 21.55 паводле беларускага часу.

За званне чэмпіёна Еўропы будуць змагацца 24 каманды Старога Свету. Зборныя разбітыя на 6 груп, гульні пройдуць у 10 розных гарадах Францыі.

У суботу, 11 чэрвеня згуляюць Албанія і Швейцарыя (група А), а таксама дзве пары з групы В — Уэльс і Славакія, Англія і Расія. Матчы пройдуць у французскіх гарадах Ланс, Бардо і Марсель.

З-за тэрарыстычнай пагрозы за бяспеку на “Еўра-2016” каля 90 тысяч сілавікоў.

Фінал спаборніцтваў адбудзецца праз месяц, 10 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі