У Еўропе ад шторму загінула 10 чалавек (відэа)

На вечар пятніцы, 6 снежня, было вядома пра двух загінулых жыхараў Швецыі — жанчыну сталага веку, якая замерзла каля свайго дому, і мужчыну, прыціснутым паваленым дрэвам, перадае AFP.


Апроч таго, у тэрытарыяльных водах Швецыі зніклі без вестак двое філіпінскіх матросаў, якіх змыла хваляй з борта судна. Выпадкі гібелі людзей з-за шторма “Хавер” таксама зафіксаваныя ў Вялікабрытаніі, Польшчы і Даніі.  



Шторм з ураганам таксама прывёў да абрыву лініяў электраперадач і пакінуў без святла каля 400 тысяч хатніх гаспадарак у Польшчы. У Швецыі адключэнне электрычнасці закранула 50 тысяч чалавек. У Нямеччыне без святла засталося 4 тысячы будынкаў.



Апроч таго, шторм парушыў авіязносіны ў паўночнай і цэнтральнай Еўропе — некалькі тысяч чалавек, чые рэйсы былі адмененыя ці перанесеныя, не змаглі своечасова дабрацца да месца прызначэння.



У Шатландыі шторм выклікаў збоі ў графіку руху цягнікоў. У Нямеччыне з-за дрэва, паваленага на чыгунку, сышоў з рэек пасажырскі цягнік ў прыгарадзе Гамбурга. У Швецыі з-за шторму цалкам спынілі чыгуначны рух.


У Нідэрландах зафіксаваны найвышэйшы ўзровень пад’ёму вады з 1953 года. Аднак дамбы і абарончыя збудаванні пакуль паспяхова стрымліваюць ваду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі