У Еўрапарламенце абмяркуюць магчымасць дапамагчы незалежным СМІ ў Беларусі

Акцыя ў падтрымку затрыманых журналістаў
Акцыя ў падтрымку затрыманых журналістаў

У Еўрапарламенце 12 ліпеня пройдзе абмеркаванне сітуацыі з незалежнымі СМІ ў Беларусі. Будзе разгледжана магчымасць аказаць з боку ЕС і міжнароднай супольнасці аператыўную і доўгатэрміновую падтрымку беларускім недзяржаўным медыя і журналістам-расследавальнікам.

За апошнія два дні ў Беларусі прайшлі ператрусы ў рэдакцыях і ў журналістаў больш як дзясятка недзяржаўных медыя. Па ўсёй краіне было затрымана не менш за 15 прадстаўнікоў медыясферы і грамадскіх актывістаў. Пасля ператрусаў некаторыя журналісты з'ехалі з Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі