Вы тут

У ДТЗ пад Івацэвічамі загінуў кіроўца вайсковага "Урала"

Аўтамабіль "Урал" / semaz.kz

У Івацэвіцкім раёне адбылася аўтааварыя, у якой загінуў кіроўца вайсковага "Урала", паведамляе прэс-служба Мінабароны.
 
З "Уралам", які ехаў з адной з вайсковых часцей ВПС СПА, сутыкнулася фура, якая рухалася ў спадарожным кірунку. За рулём аўтацягніка быў грамадзянін Польшчы.

Ад удару "Урал" з'ехаў у кювет і перакуліўся. 37-гадовы кіроўца — намеснік камандзіра аўтамабільнага ўзвода — памёр ад траўмаў. 

Мужчына служыў у войску паводле кантракту з 2008 года. У яго засталіся трое дзяцей.

Мінабароны абяцае аказаць сям'і неабходную дапамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.