У Драгічынскім раёне 4-гадовая дзяўчынка апынулася пад коламі аўтамабіля

У Драгічынскім раёне 4-гадовая дзяўчынка апынулася пад коламі аўтамабіля

У Драгічынскім раёне 4-гадовая дзяўчынка, жыхарка Іванава, апынулася пад коламі аўтамабіля. Здарэнне адбылося ўвечары 5 жніўня ў вёсцы Равіны. Дзяўчынка перабягала дарогу перад аўтамабілем Opel Corsa. На сярэдзіне праезнай часткі яна развярнулася і пабегла назад. 26-гадовы кіроўца не змог пазбегнуць сутыкнення.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, дзіця атрымала траўмы (у тым ліку чэрапна-мазгавую траўму), яго шпіталізавалі. ДАІ праводзіць праверку.

У Драгічынскім раёне 4-гадовая дзяўчынка апынулася пад коламі аўтамабіля
Фота: gaibrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі