Вы тут

У Драгічыне распавялі пра сітуацыю з пнеўманіяй і COVID-19

Афіцыйная статыстыка па рэгіёнах не агучвалася з канца красавіка / Reuters

У Драгічыне распавялі пра сітуацыю з пнеўманіяй і COVID-19. У мясцовай цэнтральнай раённай бальніцы паведамілі, што на 19 траўня на стацыянарным лячэнні там знаходзілася 43 пацыенты з пнеўманіяй, з іх 5 маюць пацверджаны каранавірус. Падкрэсліваецца, што ўсе пацыенты з пнеўманіяй здаюць тэсты на наяўнасць каранавіруса, паведамляе "Драгічынскі веснік".

Колькі чалавек праходзіць лячэнне дома, не паведамляецца. Галоўны лекар Драгічынскай цэнтральнай раёнай бальніцы Аляксандр Пратасевіч кажа, што раней двух пацыентаў перавялі на лячэнне ў абласную бальніцу. На сённяшні дзень няма цяжкіх хворых, якім патрэбны апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Афіцыйнай статыстыкі па сітуацыі з каранавірусам па рэгіёнах Беларусі няма з 24 красавіка. У мясцовым друку з'яўляюцца асобныя публікацыі, якія даюць пэўныя звесткі. Напрыклад, у Глыбоцкім раёне зарэгістраваны 123 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.