У Мінску ўжо больш за 4000 выпадкаў заражэння каранавірусам

У Мінску ўжо больш за 4000 выпадкаў заражэння каранавірусам

У пятніцу прэс-служба Мінздароўя агучыла новыя статыстычныя звесткі пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі. Агульная колькасць выпадкаў заражэння складае ўжо 8773. З 20 красавіка не было афіцыйнай інфармацыі па рэгіёнах, і вось з'явіліся новыя лічбы. У Мінску ўжо 4090 выпадкаў заражэння каранавірусам, 20-га было 3023. Атрымліваецца, што за апошнія чатыры дні ў сталіцы дадаліся больш за тысячу заражаных.

Сітуацыя па абласцях выглядае наступным чынам: Брэсцкая вобласць — 339 (чатыры дні таму было 185), Віцебская — 1935 (20 красавіка — 1504), Гомельская — 460 (322), Гродзенская — 347 (176), Мінская вобласць — 1206 (789), Магілёўская вобласць — 396 выпадкаў каранавіруса (20-га — 265).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі