Вы тут

У Глыбоцкім раёне зарэгістравана 123 выпадкі COVID-19

Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА

123 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй зарэгістравана ў Глыбоцкім раёне на 18 траўня. Пра гэта піша мясцовая газета "Веснік Глыбоччыны" са спасылкай на раённы аператыўны штаб.

Спецыялісты кажуць, што эпідэміялагічная сітуацыя ў раёне стабільная і прагназаваная. Вылечыўся 41 пацыент з COVID-19, у тым ліку два чалавекі, у якіх дыягнаставалі пнеўманію. 17 пацыентаў з пнеўманіяй і пацверджаным каранавірусам працягваюць лячэнне ў лякарні (трое з іх накіраваныя ў абласную лякарню). 

89 чалавек лічацца кантактамі першага ўзроўню і знаходзяцца на самаізаляцыі.

Паводле афіцыйных звестак на 18 траўня, у Беларусі зарэгістравана 30 572 выпадкі заражэння каранавірусам, 171 чалавек памёр. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.