У чыноўнікі — праз ложак. Уладзімір Пярцоў — новы ідэолаг усяе Беларусі

Владимир Перцов — биография

Уладзімір Пярцоў / "СБ"

Лукашэнка прызначыў намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі Уладзіміра Пярцова. Журналіст-чыноўнік, які да гэтага працаваў на пасадзе міністра інфармацыі, будзе адказваць за ідэалогію і СМІ.

Для Пярцова гэта відавочнае павышэнне. Ён ужо другі міністр інфармацыі запар, які пераходзіць на працу ў Адміністрацыю Лукашэнкі. Папярэдні "галоўны па ідэалогіі", Ігар Луцкі, адпраўлены ў Савет Рэспублікі.

Каротка расказваем, што вядома пра новага намесніка кіраўніка АП, і пра тое, якое дачыненне да яго кар'ерных поспехаў мае асабістае жыццё.

Вядоўца дыскатэк, які пайшоў на радыё

Уладзіміру Пярцову сёлета спаўняецца 50 гадоў, ён нарадзіўся ў 1974-м у Віцебску. Па адукацыі — мастак-графік, але яшчэ падчас навучання ва ўніверсітэце ён падзарабляў вядоўцам дыскатэк у мясцовым Палацы культуры.

Па спецыяльнасці Пярцоў так і не папрацаваў. У сярэдзіне 1990-х ён пайшоў на радыё "Віцебск", рабіў перадачы і для мясцовага тэлебачання.

В чиновники — через постель. Владимир Перцов — новый идеолог всея Беларуси

Пазней ён памяняў Віцебск на Гродна і ў пачатку нулявых кіраваў абласнымі тэлерадыёкампаніямі.

Сталічнае жыццё і крутая нявеста

У 2008-м Пярцоў пераехаў у Мінск — узначаліў дырэкцыю вяшчання "РТР-Беларусь" на тэлеканале СТБ. Там ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — тэлевядоўцай Юліяй Радзьковай, сёння больш вядомай пад яго прозвішчам.

Юлія — дачка Аляксандра Радзькова, аднаго з самых уплывовых чыноўнікаў таго часу. З 2003 да 2010-га ён быў міністрам адукацыі, потым перайшоў на пасаду першага намесніка Адміністрацыі Лукашэнкі і акурат курыраваў ідэалогію і СМІ. Але яшчэ да пераходу ў АП ён узначаліў аб'яднанне "Белая Русь".

Па нядзіўным супадзенні, ужо ў 2010 годзе атрымаў чарговую цёплую пасаду — кіраўніка прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі "Мир" у Беларусі. Яе ён займаў да 2021 года, пакуль не пайшоў на павышэнне — у міністры.

Хацеў рэгуляваць Тэлеграм, лае незалежныя СМІ

Сярод гучных заяў Пярцова — сцверджанні ў разгар пандэміі COVID-19 пра тое, што ў Беларусі няма недахопу звестак наконт захворвальнасці. Больш за тое, тады ён папракнуў незалежныя СМІ проста ў цікавасці да тэмы пандэміі:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі