У чэрвені праспект Машэрава ў Мінску шэсць разоў перакрыюць для рэпетыцый парада

У чэрвені праспект Машэрава ў Мінску шэсць разоў перакрыюць для рэпетыцый парада

У чэрвені ў Мінску на праспекце Машэрава будуць праходзіць рэпетыцыі вайсковага парада да Дня Незалежнасці. Там пройдуць трэніроўкі зводнай роты ганаровай варты. 

У сувязі з гэтымі репетыцыямі праспект Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будзе перакрывацца, інфармуе "Мінсктранс". Адпаведна зменяцца і маршруты гарадскога грамадскага транспарту.

Трэніроўкі будуць праводзіцца шэсць разоў — 3, 6, 10, 13, 17, 20 чэрвеня з 21:00 да 23:00. Яны закрануць аўтобусныя маршруты №№ 29, 44, 136. У адзін бок яны пройдуць па праспекце Машэрава, вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, вуліцах Нававіленскай, Арлоўскай і далей па маршрутах. Па дарозе яны будуць рабіць прыпынкі на пунктах "Нававіленская" і "Выстаўны комплекс". У адваротным напрамку аўтобусы пойдуць па праспекце Пераможцаў, вуліцах Няміга, Багдановіча, праспекце Машэрава, робячы прыпынкі "Гасцініца "Юбілейная"" і "станцыя метро "Няміга"".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі