Вы тут

У чацвер у Беларусі чакаецца да +15 градусаў

Туман магчымы месцамі / З архіву БЕЛТА

У чацвер, 29 кастрычніка, кароткачасовыя дажджы ў Беларусі прагназуюцца толькі месцамі (як і туман). У начныя гадзіны чакаецца ад +3 да +9 градусаў (у Мінску — 7-9 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +10 да +15 (у сталіцы — 10-12 са знакам плюс).

У апошнія дні тыдня крыху пахаладае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.