У чацвер у Беларусі будзе да 24 цяпла, пераважна без ападкаў

У чацвер, 18 чэрвеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі месцамі на паўночным захадзе нашай краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, 2-7 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны — 16-21 цяпла, у Гомельскай вобласці — да 24 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі