У чацвер у Беларусі будзе без ападкаў, уначы — замаразкі
У бліжэйшыя суткі, 1 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Будзе пераважна без ападкаў, уначы і раніцай у некаторых раёнах сіноптыкі прагназуюць туман.
Вецер уначы будзе няўстойлівым і слабым, удзень — заходнім, 4-9 метраў да секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — мінус 4. Удзень чакаецца 12-17 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота з архіву